Першым немаўлём новага года ў Віцебскай вобласці стаў Аляксандр Урадзій

У Віцебскай вобласці першае дзіця новага года з'явілася на свет 1 студзеня ў Віцебскім гарадскім клінічным радзільным доме №2 у Марыі і Сямёна Урадзій. Вага нованароджанага хлопчыка, якога бацькі назвалі Аляксандрам, — 3860 г, рост 55 см.