Першым трохтысячнікам на збожжаўборачнай кампаніі ў Віцебскай вобласці стаў Валянцін Яшчанка з УП «Рудакова».
Чарговы рэкорд устанавіў Валянцін Яшчанка з УП "Рудакова" Віцебскага раёна. У сёлетні жніво ён стабільна з'яўляецца лідарам у Віцебскай вобласці. На яго рахунку першая і другая тысячы тон збожжа, а цяпер ён першым намалаціў тры тысячы тон збожжа. Выдатны вынік!