Песню беларускага кампазітара на беларускай мове павінны будуць выканаць прэтэндэнты ў адборачным туры «Славянскага базару ў Віцебску».

Песню белорусского композитора на белорусском языке должны будут исполнить претенденты в отборочном туре «Славянского базара в Витебске»

4 снежня стартавалі рэгіянальныя адборачныя туры на міжнародныя конкурсы — выканаўцаў эстраднай песні і дзіцячы музычны, якія пройдуць у рамках XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Гэты першы этап у абласных цэнтрах і ў сталіцы працягнецца да 20 снежня.

У Віцебску адборачны тур адбудзецца 10 снежня а 11.00 у Цэнтры культуры «Віцебск».

Для выступлення прэтэндэнты рыхтуюць эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове. Выканаўцы конкурсу маладых выканаўцаў таксама павінны прадставіць эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на мове гэтай краіны, а дзеці — песню, якая найбольш ярка адлюстроўвае выканальніцкае майстэрства і артыстычнасць удзельніка.

Па рашэнні рэгіянальнага журы, склад якога зацвярджаюць аблвыканкамы, будзе адабрана па 5 удзельнікаў ад абласцей на кожны конкурс. Матэрыялы на ўдзел у другім этапе адборачных тураў да міжнародных конкурсаў «Віцебск-2016» накіроўваюцца ў Міністэрства культуры не пазней 4 студзеня. Па выніках другога этапу да конкурсаў будзе адабрана па 10 удзельнікаў, праслухоўванне іх прафесійным журы завершыцца 20 сакавіка.

Пасля гэтага журы, зацверджанае Міністэрствам культуры, назаве імёны артыстаў, адзін з якіх прадставіць Беларусь у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні і іншы — у дзіцячым музычным конкурсе на юбілейным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску».

Падрыхтавала Наталля КРУПІЦА, «Віцьбічы».