Пётр Гнуценко: «Ніводнае воінскае пахаванне ў Віцебскай вобласці не засталося без увагі»
Як растлумачыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Пётр Гнуценка, намечаныя на мінулую пяцігодку мерапрыемствы па ўвекавечанні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны выкананы, і цяпер зацвярджаецца новая праграма на 2021 – 2025 гады.
– На Віцебшчыне 1,5 тыс. мемарыялаў і воінскіх пахаванняў. Дзякуючы комплекснай рабоце па іх утрыманні і абнаўленні, больш за 60% з іх знаходзіцца ў добрым стане і не патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў. У планах давесці гэты паказчык да 75%. Вялікая лічба, немалыя ўкладанні. Але гэта наш абавязак. Акрамя капітальных работ праводзіцца і касметычны рамонт, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Ніводнае воінскае пахаванне не пакінута без увагі, – падкрэсліў Пётр Гнуценка.
Важны складнік работы ва ўвекавечанні памяці – пашырэнне доступу да інфармацыйнай базы даных аб загінуўшых пры абароне Айчыны, ахвярах войнаў і месцах іх пахавання. Прадугледжваецца і шэраг іншых мерапрыемстваў.