Пікнік каля касцёла. Віцебскі біскуп некалькі гадзін гуляў з парафіянамі ў валейбол

Пикник возле костела. Витебский епископ несколько часов играл с прихожанами в волейбол

На подворку касцёла Езуса Міласэрнага у Віцебску прайшоў парафіяльны пікнік. Так тут адзначылі заканчэнне навучальнага школьнага і катэхетычнага года.

Дзеці гулялі, расфарбоўвалі твары адмысловымі фарбамі, спявалі і танцавалі. Да забаў далучыўся і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Кіраўнік епархіі некалькі гадзін, без адпачынку, гуляў з парафіянамі ў валейбол. Пробашч касцёла Адам Дынак далучыўся да футбалістаў. У рухомых гульнях удзельнічалі і манашкі, піша партал catholicnews.by.

І, вядома ж, на пікніку былі пачастункі. На вогнішчы смажылі каўбаскі, гасцям таксама прапаноўвалі прысмакі. Як піша сайт, і дзецям, і дарослым было вельмі цікава і весела.