Пісьменнікі Беларусі і Расіі рэалізуюць праект па аднаўленні імёнаў забытых дзеячаў сваіх народаў
12 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пісьменнікі Беларусі і Расіі рэалізуюць грандыёзны праект па аднаўленні імёнаў забытых дзеячаў сваіх народаў. Аб гэтым паведаміў сёння на творчай сустрэчы з намінантамі на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009-2010 гады дзяржаўны дзеяч і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Мерапрыемства праводзілася ў рамках фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У межах праекта беларускія пісьменнікі з дапамогай музеяў, гісторыкаў і навукоўцаў адновяць імёны беларусаў, якія адзначыліся значнымі справамі ў Расіі. Аналагічная праца будзе праведзена з боку іх расійскіх калег. На аснове сабранай інфармацыі, якая можа быць уключана ў вучэбныя дапаможнікі і энцыклапедыі, пісьменнікі плануюць стварыць літаратурныя творы. "Гэта дазволіць больш шырока і поўна пазнаёміць беларусаў і расіян са сваімі суайчыннікамі, якія пакінулі след у гісторыі двух братніх народаў", - падкрэсліў суразмоўца.
У ходзе ўжо праведзенай пошукавай работы ўдалося сабраць больш за 1,5 тыс. імёнаў беларусаў, лёс якіх звязаны са старонкамі гісторыі Расіі, дадаў Мікалай Чаргінец.-0-