Пяць юнацкіх каманд з Беларусі і Расіі выйдуць на старт хакейнага турніру ў Віцебску
16 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Міжнародны юнацкі турнір па хакеі пройдзе ў Віцебску з 17 па 19 верасня з удзелам пяці каманд з Беларусі і Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе хакейнага клуба "Віцебск".
Спаборніцтвы сярод юнакоў 2000 года нараджэння ўпершыню праводзяцца ў абласным цэнтры. У госці да гаспадароў турніру - хакейнага клуба "Віцебск-2000" прыедуць каманды "Спартак" і "Лакаматыў" з Санкт-Пецярбурга, а таксама дзве маскоўскія дружыны "Атлант-2000" і "Сярэбраныя акулы". Спачатку адбудзецца аднакругавы турнір, падчас якога хакеісты правядуць вочныя паядынкі адзін з адным. Каманды, якія набралі найбольшую колькасць ачкоў, разыграюць галоўны прыз турніру, а таксама другое і трэцяе месцы.
Пераможца і прызёры будуць узнагароджаны кубкам і медалямі, а ўсе ўдзельнікі атрымаюць прызы і памятныя падарункі. Акрамя таго, арганізатары заснавалі заахвочвальныя прызы для лепшых спартсменаў па гульнявых намінацыях "брамнік", "абаронца", "нападаючы", "бамбардзір".
Правядзенне хакейнага турніру заклікана спрыяць павышэнню майстэрства юных спартсменаў і папулярызацыі гэтага віду спорту сярод дзяцей і падлеткаў.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць спартыўная ўстанова "Віцебскі хакейны клуб" і ДЮСШ ХК "Віцебск".-0-