Пяць раёнаў Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу азімага рапсу
18 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пяць раёнаў Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу азімага рапсу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Па даных на 18 жніўня, усяго па вобласці азімы рапс пасеяны на плошчы больш за 75 тыс.га, што складае амаль 88% да плана. Гэтыя работы гаспадаркі плануюць завяршыць да 20 жніўня, пасля чаго ў рэгіёне мяркуецца прыступіць да масавай сяўбы азімых збожжавых. Цяпер актыўна вядуцца падрыхтоўчыя работы. Так, узараны глебы пад азімую сяўбу на плошчы 62,5 тыс.га, або 25% да плана, пры гэтым за дзень гаспадаркі ўспахваюць больш за 5 тыс.га. Унесена гліфасатаў на плошчы амаль 130 тыс.га, або 64,6% да плана.
Яравы рапс убраны на плошчы больш за 16 тыс.т, што складае каля 60% яго пасеваў. Намалочана звыш 14,7 тыс.т алейнай культуры пры сярэдняй ураджайнасці 9,1 ц/га.
У вобласці працягваецца нарыхтоўка кармоў. Кармовая кукуруза скашана на 6,8 тыс.га (8,4%). Нарыхтавана зялёнай масы больш за 141 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 208,5 ц/га. Усяго з улікам другога ўкосу траў гаспадаркамі нарыхтавана больш за 787 тыс.т кармовых адзінак. Забяспечанасць кармамі ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы складае 17 ц.-0-