Пяць самалётаў L-410 плануецца набыць у 2012 годзе для стваранай у Віцебску авіякампаніі

1 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пяць самалётаў L-410 плануе набыць у 2012 годзе чэшскі інвестар для ствараемай у Віцебску авіякампаніі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА член савета дырэктараў кампаніі PDW Group s.r.o. Павел Гароднаў.

Папярэднія дамоўленасці аб здзелцы дасягнуты з кампаніяй-вытворцам Aircraft Industries a.s.(Чэхія). Меркавана, першы самалёт прызямліцца ў віцебскім аэрапорце ў пачатку 2012 года, а ўсяго ў наступным годзе будзе пастаўлена 3-4 паветраныя судна, у тым ліку адзін самалёт бізнес-класа, астатнія - для перавозкі пасажыраў і ў грузавым выкананні. Акрамя таго, чэшскія авіябудаўнікі маюць намер стварыць у Віцебску цэнтр тэхнічнага абслугоўвання самалётаў маркі L-410, што выпускаюцца авіяпрадпрыемствам. Зараз дзейнічаюць усяго дзве сэрвісныя структуры - непасрэдна ў Чэхіі і ў Екацярынбургу, таму цэнтр у Віцебску зможа абслугоўваць самалёты такога класа з краін Балтыі і СНД, адзначыў Павел Гароднаў.

Дасягнутыя дамоўленасці плануецца замацаваць падпісаннем афіцыйных пагадненняў на міжнародным авіясалоне "МАКС-2011", які пройдзе ў Маскве 16-21 жніўня. У ходзе авіясалона чэшскія авіябудаўнікі прадставяць самалёт бізнес-класа на базе L-410, які плануецца ў тым ліку закупіць для віцебскай авіякампаніі.

Чэшская кампанія PDW Group s.r.o. рэалізуе ў Віцебску інвестыцыйны праект па развіцці інфраструктуры аэрапорта Віцебск, які прадугледжвае стварэнне авіякампаніі, а таксама кампаніі па абслугоўванні бізнес-авіяцыі, палівазаправачнай і кампаніі па абслугоўванні аэрапорта, транспартна-лагістычнага цэнтра ў раёне віцебскага аэрапорта. Папярэдні аб'ём інвестыцый складае каля 50 млн. еўра.

Авіякампанія будзе абсталёўвацца самалётамі L-410 вытворчасці Чэхіі, а ў перспектыве не выключаецца магчымасць набыцця ў лізінг пасажырскіх Іл-114 або франка-італьянскіх ATR. У ходзе рэалізацыі праекта прадугледжваецца будаўніцтва гасцініцы, рэстарана і мадэрнізацыя аэравакзальнага комплексу аэрапорта "Віцебск", плануецца развіваць і дадатковыя сэрвісы.-0-