Пяць пагадненняў аб супрацоўніцтве падпісаны на эканамічным форуме ў Віцебску

Пять соглашений о сотрудничестве подписаны на экономическом форуме в Витебске
Пяць дакументаў аб супрацоўніцтве падпісаны на VIII Міжнародным эканамічным форуме "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" у Віцебску.




З мэтай умацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Віцебскі аблвыканкам і ўрад Саратаўскай вобласці (Расія) падпісалі дарожную карту аб гандлёва-эканамічным, культурным і гуманітарным супрацоўніцтве на 2019-2021 гады, пагадненне аб супрацоўніцтве змацавалі подпісамі кіраўнікі органаў улады Чугуева (Украіна) і Віцебскага райвыканкама, пратаколам аб намерах па ўсталяванні сяброўскіх адносін - кітайскі горад Фучжоу і Полацкі райвыканкам. Мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава і Адкрыты ўніверсітэт Алама Ікбал (Пакістан). Партнёрскім пагадненнем аб узаемным супрацоўніцтве пацвердзілі свае намеры цесна ўзаемадзейнічаць тульскі Фонд развіцця міжнародных дзелавых сувязяў "Аккорд" і Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу.

Традыцыйна на форуме адбылася цырымонія ўшанавання таленавітых маладых вучоных, спецыялістаў, навуковых работнікаў, якія рэалізуюць распрацоўку і ўкараненне інавацыйных праграм, а таксама прадпрыемстваў, якія актыўна ўкараняюць інавацыйныя тэхналогіі ў вытворчы працэс.



Удзел у VIII Міжнародным эканамічным форуме "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" у Віцебску прымаюць 85 дэлегацый з 22 краін. Двухдзённая праграма форуму ўключае падпісанне дагавораў аб супрацоўніцтве раёнаў вобласці з замежнымі рэгіёнамі, працу выставачных экспазіцый, дэманстрацыйных пляцовак, правядзенне біржы дзелавых кантактаў, моладзевага конкурсу прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі WorldSkills, канферэнцыі "Роля сістэмы адукацыі ў інавацыйных распрацоўках". Запланавана наведванне прадпрыемстваў і аб'ектаў рэгіёну.

удзельнікамі форуму. Упершыню на форуме арганізавана праца замежнага павільёна тавараў, паслуг і праектаў, дзе замежныя рэгіёны-партнёры прэзентуюць лепшыя кампаніі і іх распрацоўкі. Асобна прадстаўлена харчовая прадукцыя прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, якая карыстаецца нязменным попытам за мяжой.

БЕЛТА.