Пятая частка збожжавага кліну сабрана ў Віцебскай вобласці

7 жніўня, Шумілінскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Пятая частка збожжавага кліну ўбрана ў паўночным рэгіёне краіны - у Віцебскай вобласці. Хлеб скасілі на 22% пасяўных плошчаў, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела земляробства, раслінаводства і кармапрадукцыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Аляксей Туркоў. Штодня тэмпы ўборкі прырастаюць на 4%. Хлебаробы вобласці намалацілі 270 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 35,3 ц/га. Па ўраджайнасці лідзіруюць Верхнядзвінскі, Аршанскі і Бешанковіцкі раёны, дзе з гектара ўбіраюць па 40 ц збожжавых. Добрымі тэмпамі ідзе ўборка ў Чашніцкім, Пастаўскім, Докшыцкім, Шаркаўшчынскім раёнах. За надыходзячыя выхадныя хлебаробы спадзяюцца ўбраць збожжавыя на 35-40% пасяўных плошчаў. Усяго ў Віцебскай вобласці трэба ўбраць 355 тыс. га. Па падліках спецыялістаў, біялагічны аб'ём збожжа ацэньваецца ў 1,4 млн. т у бункернай вазе пры сярэдняй ураджайнасці 34 ц/га. Найбольшыя плошчы - у гаспадарках Аршанскага (31,5 тыс. га), Віцебскага (23,6 тыс. га), Талачынскага (22,5 тыс. га) раёнаў. На палях працуюць больш за 2 тыс. адзінак збожжаўборачнай тэхнікі. Паліва дастаткова, на яго набыццё аблвыканкам выдзеліў Br64 млрд. Асаблівая ўвага нададзена тэхніцы бяспекі падчас уборачных работ і арганізацыі бытавых умоў для хлебаробаў. -0-