Пяцьдзесят свіней загінула пры пажары на прыватнай ферме ў Полацкім раёне
27 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пяцьдзесят свіней загінулі пры пажары на прыватнай жывёлагадоўчай ферме ў Полацкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры прапаганды і навучання пры абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб здарэнні ў вёсцы Якубенкі на ферме, якая належыць фермерскай гаспадарцы "Дубовая рошча", паступіла ў ноч з 26 на 27 студзеня. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС сельгасбудынак агульнай плошчай больш за 1,6 тыс. кв.м быў цалкам ахоплены агнём, абрынулася дахі будынка. Вартаўнік 1983 года нараджэння атрымаў апёкі абедзвюх ног 1-2-й ступені і шпіталізаваны ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу.
На момант узнікнення пажару на ферме знаходзіліся 50 свіней ва ўзросце да года, а таксама два каня, якія загінулі да прыбыцця ратавальнікаў.
У выніку здарэння знішчаны дахі і столявае перакрыцце будынка, пашкоджаны сцены. Папярэдні ўрон ацэньваецца ў Br55 млн.
Прычыны пажару высвятляюцца, пры гэтым разглядаюцца дзве магчымыя версіі - парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне самаробнага абагравальніка) або неасцярожнае абыходжанне з агнём работніка гаспадаркі.-0-