Пяцігадовая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці павінна быць выканана да лістапада 2010 года - А.Косінец

"Завяршыць пяцігодку і выканаць усе прагнозныя паказчыкі мы павінны да 1 лістапада 2010 года. Задача гэтая складаная, але выканальная, ад яе залежыць поспех рэгіёна", - сказаў губернатар. За 10 месяцаў бягучага года вытворчасць прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах у Віцебскай вобласці склала 108% да аналагічнага перыяду мінулага года, інвестыцыі ў асноўны капітал - 118%.

27 лістапада, Докшыцкі раён /Дзіяна Курыла БЕЛТА/. Пяцігадовая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці павінна быць выканана да лістапада 2010 года. Такі задачу перад кіраўнікамі раёнаў і прадпрыемстваў паставіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сёння падчас наведвання малога горада Бегамля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Завяршыць пяцігодку і выканаць усе прагнозныя паказчыкі мы павінны да 1 лістапада 2010 года. Задача гэтая складаная, але выканальная, ад яе залежыць поспех рэгіёна", - сказаў губернатар.

За 10 месяцаў бягучага года вытворчасць прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах у Віцебскай вобласці склала 108% да аналагічнага перыяду мінулага года, інвестыцыі ў асноўны капітал - 118%.-0-