Пятнаццаць населеных пунктаў засталіся без электраэнергіі з-за навальніцы ў Віцебскай вобласці
16 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. На Віцебшчыне працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння населеных пунктаў у Аршанскім раёне, якія былі абясточаны з-за праходжання навальнічнага фронту мінулай ноччу. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Паводле даных на раніцу 16 жніўня, застаюцца абясточанымі пяць населеных пунктаў, дзве лініі электраперадачы і 14 трансфарматарных падстанцый.
Усяго ў ноч з 15 на 16 жніўня ў выніку праходжання навальнічнага фронту, які суправаджаўся парывамi ветру да 20 м/с, былі адключаны ад электразабеспячэння 15 населеных пунктаў, а таксама тры фермы, 46 ліній электраперадачы і трансфарматарных падстанцый. Наступствы стыхіі закранулі Віцебскі і Аршанскі раёны.-0-