Пяты сымбал Перамогі ўсталявалі на Кургане Бессмяротнасці ў Воршы
Баявы танк Т-72 «Урал» усталявалі
на Кургане Бессмяротнасці ў Оршы. Яго перадала гораду на Дняпры вайсковая часць
№20193 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў
і малодшых спецыялістаў.
Танк даўжынёй 7 м заняў сваё ганаровае месца і стаў пятым сімвалам Перамогі разам з астатнімі баявымі прыладамі і тэхнікай. Гэта асабліва значна ў год 50-годдзя з дня заснавання Кургана Бессмяротнасці. Ён з'яўляецца першым рукатворным курганам у краіне, насыпаным у 1966 годзе жыхарамі Аршаншчыны ў гонар гераічнага мінулага беларускага народа, воінаў-вызваліцеляў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вольга Лебедзева, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.