Плацельшчыкі малых і сярэдніх гарадоў у студзені-красавіку сфарміравалі 10% даходаў бюджэту Віцебскай вобласці
28 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Суб'екты гаспадарання ў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку заплацілі падаткаў на суму больш за Br110,2 млрд., што складае каля 10% даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Паводле даных на 1 мая, у малых і сярэдніх гарадах ажыццяўляюць дзейнасць звыш 10 тыс. суб'ектаў гаспадарання, сярод якіх амаль 4 тыс. прадпрыемстваў. З пачатку года іх колькасць вырасла на 1,8%, у тым ліку юрыдычных асоб стала больш на 2%. Трэцяя частка ад агульнай колькасці арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах, сканцэнтравана ў Глыбоцкім (345 прадпрыемстваў, або 8,7% іх агульнай колькасці), Лепельскім (313, або 7,9%), Чашніцкім (313, або 7,9%) і Пастаўскім (310, або 7,8%) раёнах. У Пастаўскім, Лепельскім, Глыбоцкім і Чашніцкім раёнах працуюць амаль палова (2,8 тыс., або 47,5%) агульнай колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў у малых і сярэдніх гарадах.
У аграгарадках вобласці працуюць звыш 1,3 тыс. прадпрыемстваў і больш за тысячу ІП. За 4 месяцы імі заплачана ў бюджэт каля Br19 млрд. падаткаў і збораў. Найбольшая колькасць плацельшчыкаў ажыццяўляюць дзейнасць у аграгарадках Віцебскага (580, або 25% агульнай колькасці такіх суб'ектаў гаспадарання), Аршанскага (164, або 7,1%) і Пастаўскага (160, або 6,9%) раёнаў.
Ільготныя рэжымы падаткаабкладання, устаноўленыя для стварэння спрыяльных умоў гаспадарання ў сельскай мясцовасці, дазволілі ў першым квартале пакінуць у распараджэнні суб'ектаў гаспадарання ў малых і сярэдніх гарадах вобласці больш за Br1,4 млрд.-0-