Плацельшчыкі па спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў Віцебскай вобласці павялічылі плацяжы ў бюджэт на 20%
1 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Плацельшчыкі Віцебскай вобласці, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, у студзені павялічылі паступленні ў бюджэт на 20% у параўнанні з першым месяцам 2010 года да сумы, якая перавышае Br25,5 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Паводле даных на 1 лютага, усяго ў вобласці спрошчаную сістэму падаткаабкладання прымяняюць больш за 4,8 тыс. юрыдычных асоб, або кожнае чацвёртае зарэгістраванае ў вобласці прадпрыемства, і каля 6,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, або таксама амаль кожны чацвёрты ІП. За апошнія гады папулярнасць спрошчанай сістэмы падаткаабкладання сярод плацельшчыкаў вобласці расце ў сярэднім на 30% штогод. Так, у студзені 2011 года колькасць такіх суб'ектаў вырасла амаль на траціну ў параўнанні са студзенем 2010 года. Колькасць плацельшчыкаў па спрошчанай сістэме падаткаабкладання вырасла летась ва ўсіх раёнах вобласці, пры гэтым з агульнай іх колькасці каля 60% зарэгістраваны ў Віцебску, Наваполацку і Оршы.
Плацельшчыкі, якія прымяняюць асаблівы рэжым падатковай справаздачнасці, своечасова разлічваюцца з бюджэтам. Паводле даных на 1 лютага, запазычанасць перад бюджэтам мелі 8 такіх плацельшчыкаў, а агульная сума доўгу склала Br66,4 млн.
У студзені суб'ектамі малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці выплачана ў бюджэт звыш Br74 млрд., у тым ліку паступленні ад юрыдычных асоб сегмента малога бізнесу склалі Br61,1 млрд., ад індывідуальных прадпрымальнікаў - больш Br13 млрд. Запазычанасць па плацяжах у бюджэт мелі 23 суб'екты малога бізнесу на агульную суму Br2,1 млрд., пры гэтым доўг скараціўся амаль на Br1,4 млрд. у параўнанні са студзенем 2010 года.
Усяго ў вобласці на падатковым уліку стаіць звыш 37 тыс. суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку больш за 8 тыс. юрыдычных асоб і звыш 29 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У параўнанні са студзенем 2010 года колькасць суб'ектаў малога прадпрымальніцтва вырасла на 2,6%, пры гэтым колькасць юрыдычных асоб вырасла на 11,5%. -0-