Плацяжы ў бюджэт ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці ў I квартале выраслі на чвэрць

5 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Суб'екты малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці ў студзені-сакавіку 2010 года заплацілі ў бюджэт больш за Br102,5 млрд. падаткаў і збораў, што на 25% перавышае паказчык першага квартала мінулага года. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Усяго ў вобласці зарэгістравана больш за 36,7 тыс. суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку звыш 7,3 тыс. юрыдычных асоб і амаль 29,4 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх агульная колькасць вырасла амаль на 2% у параўнанні з данымі за першы квартал мінулага года. У аб'ёме плацяжоў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў малыя прадпрыемствы і арганізацыі забяспечылі паступленне звыш Br80,4 млрд., пры гэтым іх колькасць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 17%, а аб'ём паступленняў павялічыўся на траціну. Індывідуальнымі прадпрымальнікамі заплачана каля Br22 млрд. падаткаў і збораў, што на 5,6% больш, чым у першым квартале 2009 года. Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў скарацілася амаль на 2%. Па даных на 1 красавіка, у сярэднім адно малое прадпрыемства плаціла штомесяц каля Br3,6 млн. падатковых плацяжоў, адзін прадпрымальнік - Br260 тыс. у месяц.-0-