Плацяжы за паслугі ЖКГ будуць прыходзіць па электроннай пошце

Платежки за услуги ЖКХ будут приходить по электронной почте

Новую паслугу ўкаранілі ў сістэме ЖКГ. Цяпер плацежны дакумент (паведамленне) аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем можна будзе атрымаць па электроннай пошце. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства ЖКГ.

Як растлумачылі ў бухгалтэрыі разлікова-касавага цэнтра №7 Віцебска, для гэтага неабходна звярнуцца ў арганізацыю, якая ажыццяўляе налічэнне платы (РКЦ, напрыклад), з заявай, дзе будзе паказаны адрас электроннай пошты (e-mail). Прыкладная форма заявы размешчана на сайце Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Але, як адзначылі ў тым жа РКЦ, «паведамленне будзем адпраўляць з асабістай электроннай пошты, бо афіцыйнай у нас няма».

Алена Алімава, «Віцебскія весці».