Плавалёжныя басейны з'явяцца ў кожным раённым цэнтры Віцебскай вобласці
29 кастрычніка, Чашніцкі раён /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Плавальныя бассейны з'явяцца ў кожным раённым цэнтры Віцебскай вобласці. Пра гэта заявіў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец падчас наведвання Навалукомльскай сярэдняй школы №1, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер завяршаецца будаўніцтва басейна з 25-метровымі дарожкамі ў гарадскім пасёлку Росаны, а за 2011-2012 гады такія спартыўныя аб'екты будуць пабудаваны ў кожным раённым цэнтры, дадаў кіраўнік вобласці. Так, у Чашніцкім раёне па даручэнні старшыні аблвыканкама басейн плануецца пабудаваць у горадзе Навалукомль.
Аляксандр Косінец азнаёміўся з нядаўна ўведзенай у эксплуатацыю новай спартыўнай залай сярэдняй школы і пагутарыў з вучнямі. Акрамя таго, старшыня аблвыканкама перадаў школе сертыфікат на Br50 млн. для набыцця спартыўнага інвентару і трэнажораў, а таксама камп'ютарны клас. Разам з вучнямі Аляксандр Косінец пасадзіў дрэва на прышкольнай тэрыторыі. -0-