Плыўцы Віцебшчыны паказалі годны вынік на I Мінскім міжнародным турніры па плаванні на адкрытай вадзе

Завяршальны, 3-і этап спаборніцтваў I Мінскага міжнароднага турніру па плаванні ў адкрытай вадзе «Белгарт Марафон» прайшоў на Камсамольскім возеры ў сталіцы ў канцы верасня, калі тэмпература вады знізілася да +13 градусаў. Спаборніцтвы праводзіліся пад эгідай Беларускай федэрацыі закалівання і спартыўнага зімовага плавання. Больш за 40 плыўцоў з Беларусі, Расіі і нават Індыі ўсіх узростаў пераадольвалі розныя дыстанцыі вольным стылем.

Да фіналу ўсіх трох стартаў каманда Віцебскай вобласці прыйшла з годным вынікам. Так, майстар спорту па летнім і зімовым плаванні з Віцебска Яраслаў Пронін стаў першым адразу на дзвюх дыстанцыях – на 450 м і 2 км. Следам за ім на першай дыстанцыі прыплыў таксама прадстаўнік нашай вобласці – Аляксандр Мандрык, а на двухкіламетровым водным рубяжы – майстар спорту і трэнер па плаванні віцебскай СДЮШАР №8 Станіслаў Шумякоў, выхадцамі з якой з'яўляецца большасць членаў нашай каманды. На дыстанцыі ў адзін кіламетр лепшы вынік паказаў полацк Ігар КапытAEнка. Дарэчы, яго 13-гадзAEвы сын Ілья быў самым малодшым удзельнікам заплыву ў халоднай вадзе, хлопчык заняў 8-е месца ў сваёй узроставай катэгорыі на дыстанцыі 450 м. У эстафетным плаванні вольным стылем зборная вобласці заняла другое месца.

Цяпер нашы «маржы» рыхтуюцца да ўдзелу ў першым этапе Кубка Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца ў канцы кастрычніка ў Мінску.

Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.