Па амністыі ў гонар 70-годдзя Перамогі вызвалены 1 323 асуджаных

По амнистии в честь 70-летия Победы освобождены 1 323 осужденных
Пытанне аб прымяненні закона аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне разгледжана ў дачыненні да 5 614 асуджаных, вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбыцця пакарання 1 323 асуджаных (з іх 25 - непаўналетнія). Такія даныя прыводзяцца па стане на 24 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю МУС Беларусі.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 1 412 чалавек. Адмоўлена ў прымяненні амністыі 2 879 пазбаўленым волі. Прычыны адмоваў: наяўнасць іскаў, злосныя парушэнні парадку адбыцця пакарання.

У ходзе амністыі асуджанымі, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, узмешчана шкода амаль на Br3,2 млрд.

Паводле звестак дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі, усяго пад амністыю падпадае 7 967 чалавек.