Па два «золата», «серабро» і «бронзу» II Еўрапейскіх гульняў прынеслі ў скарбонку краіны спартсмены Віцебскай вобласці

По два «золота», «серебра» и «бронзы» II Европейских игр принесли в копилку страны спортсмены Витебской области
Пасля двух спаборніцкіх дзён II Еўрапейскіх гульняў у актыве беларускіх спартсменаў было 34 медалі (10 залатых, 9 сярэбраных і 15 бронзавых). З іх 6 заваявалі прадстаўнікі Віцебскай вобласці.

 

Золата ў скарбонку краіны прынеслі самбіст Аляксандр Кокша (вагавая катэгорыя да 68 кг), лёгкаатлет Максім Нядосекаў (скачкі ў вышыню).

Срэбра – бегун Віталь Парахонька (110 метраў з бар'ерамі) і самбістка Анастасія Архіпава (да 56 кг).

Бронзу выйгралі Таццяна Шаракава (групавая шашэйная велагонка) і самбіст Сцяпан Попаў (да 74 кг).

 


Свае ўражанні ад II Еўрапейскіх гульняў і, у прыватнасці, ад спаборніцтваў па скачках у вышыню з «Віцебскімі вестамі» падзяліўся старшы трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы па Віцебскай вобласці Ігар Галаўнёў:

– У спаборніцтвах, у якіх перамог Максім Нядосекаў, сабраліся наймацнейшыя скакуны ў вышыню Еўропы. Макс скакаў упэўнена, замаўляў адразу вялікія вышыні, паказаўшы свой найлепшы вынік у гэтым сезоне. Парадвала, што было шмат балельшчыкаў. У тым ліку, прыехалі падтрымаць лёгкаатлетаў амата спорту з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці.

Выдатную падтрымку землякоў падчас спаборніцтваў адзначыў і аршанец Віталь Парахонька:

– Задаволены сваім сярэбраным медалём. Рад унесці свой уклад у агульнакамандную скарбонку зборнай Беларусі. Так, разлічваў на максімальны вынік, але трошкі не атрымалася. Зрыцелі на трыбунах, у тым ліку, мае бацькі і жонка, моцна падтрымлівалі мяне, можна сказаць, гналі наперад. Прызнатальны свайму першаму трэнеру Аляксандру Гуціну з дзяржаўнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 2 Оршы, дзе я вырас як спартсмен. Таксама дзякую майму цяперашняму настаўніку ў Мінску Віктару Мяснікову, у якога я трэніруюся ўжо другі год. Дадам, што II Еўрапейскія гульні арганізаваны на высокім узроўні, параўнальным з чэмпіянатамі свету і іншымі найбуйнейшымі міжнароднымі турнірамі. Выдатныя ўмовы і ў

алімпійскай вёсцы.

ЯЎГЕН КАРПАС, «Віцебскія весці», фота з адкрытых крыніц

 

Старшыня аблвыканкама М.Шарснёў і абласнога Савета дэпутатаў У.Тэрэнцьеў накіравалі ў адрас спартсменаў і іх трэнераў віншавальную тэлеграму, у якой гаворыцца, што дасягнуты вынік з'яўляецца сведчаннем мэтанакіраванасці і характару беларускіх спартсменаў, іх якаснай падрыхтоўкі ў Віцебскай вобласці. Жадаем і надалей захоўваць лідарства на спартыўнай арэне, здароўя, дабрабыту, удачы і новых яркіх перамог!