Па факце рабавання ювелірнай крамы ў Воршы ўзбуджана крымінальная справа
19 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Па факце рабавання ювелірнай крамы ў Воршы ўзбуджана крымінальная справа, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Крымінальная справа ўзбуджана Аршанскім гарадскім аддзелам СК РБ па ч.3 арт.207 "Разбой". У цяперашні час на месцы здарэння працуе следчая брыгада, праводзяцца першапачатковыя следчыя дзеянні.
Як паведамлялася, напад на ювелірную краму здзейснены сёння ў Воршы каля палудня. Мужчына зайшоў у краму, зачыніў за сабой дзверы і павесіў на іх уласную таблічку "Закрыта". Пагражаючы прадметам, падобным на пісталет, ён сагнаў прадаўцоў у падсобнае памяшканне і выкраў каля 200 ювелірных вырабаў. Затым сеў за руль аўтамабіля і знік. Прадаўцы адразу патэлефанавалі ў міліцыю. У ходзе рэалізацыі плана "Перахоп" супрацоўнікамі міжраённага аддзела ДАІ Воршы быў спынены аўтамабіль пад кіраваннем падазронага. У салоне знаходзіліся ювелірныя вырабы, паведаміла падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік СК.
Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае за разбой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.-0-