Па выніках 2020 года Віцебская гімназія №2 прызнана лепшай у Беларусі

По итогам 2020 года витебская гимназия №2 признана лучшей в Беларуси
Да гэтай мэты калектыў установы адукацыі ішоў паступальна, штогод дэманструючы поспехі, пацвярджаючы свае лідзіруючыя пазіцыі.

Вынікі працы ўражваюць – гімназісты збіраюць дзясяткі дыпломаў на алімпіядах рознага ўзроўню, сярод выпускнікоў – 100-бальнікі па цэнтралізаваным тэсціраванні. Калі казаць мовай лічбаў, то ў узнагароднай скарбонцы 4 пераможцы міжнародных алімпіяд па матэматыцы і праграмаванні, 5 – рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах сярод 11-х класаў, 51 дыплом па 13 прадметах на абласным этапе. Гэта яскравы прыклад таго, што абсалютна ў любой сферы дзейнасці навучэнцы гімназіі №2 могуць дамагчыся выдатных вынікаў.

Акрамя таго, у 2020 годзе рабяты сталі чэмпіёнамі Беларусі па інтэлектуальных гульнях, а таксама пяць чалавек перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару. Гімназісты лідзіравалі ў рэспубліканскіх творчых і спартыўных конкурсах. Усяго за мінулы год гімназія папоўнілася 528 дыпломамі рознага ўзроўню.

– Калі 12 гадоў таму я прыйшоў сюды працаваць, сказаў калектыву, што мы абавязкова станем лепшымі ў рэспубліцы, але многія не паверылі: думалі, маўляў, малады (а было мне тады 28 гадоў) кіраўнік, пачынае фантазіраваць, – адзначыў дырэктар гімназіі №2 Канстанцін Кісялёў. – Прычым на тым этапе наша ўстанова адукацыі ў вобласці замыкала дзясятку, а па рэспубліцы не ўваходзіла і ў сотню. Натуральна, настаўнікам здавалася, што гэта ўтапічныя ідэі.

За гэтыя гады цалкам змяніліся стратэгія і канцэпцыя ўстановы адукацыі. Напрыклад, ад сугуба лінгвістычнай накіраванасці гімназія перайшла да шматпрофільнасці ў навучанні па 4 напрамках: эканамічны (матэматыка і англійская мова на павышаным узроўні), інфармацыйна-тэхналагічны (матэматыка, інфарматыка і англійская мова), юрыдычны (англійская мова, гісторыя Беларусі і грамадазнаўства) і філалагічны (англійская мова і руская мова). З новага навучальнага года ўводзіцца медыцынскі напрамак (англійская, хімія і біялогія) і інжынерна-тэхнічны (англійская, матэматыка і фізіка).

Дарэчы, у гімназіі вывучаюць 7 замежных моў: англійскую, іспанскую, кітайскую, нямецкую, французскую, а таксама дзейнічаюць факультатывы па польскай і шведскай мовах.

На заканамернае пытанне, у чым сакрэт поспеху, дырэктар адказвае: заражаюць любоўю да прадмета юных віцяблян педагогі, якія без рэшты аддаюцца прафесіі. Без лішняй сціпласці адзначае, што іх у гімназіі і лепшае ў вобласці выкладанне матэматыкі, праграмавання, замежных моў, геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўства і многае іншае. Таму попыт на адукацыю ў гімназіі №2 расце з году ў год.

Бачыць дзіця, яго здольнасці, матывацыю і працу над сабой – такі падыход да працы педагогаў, які часткова апраўдваецца. Летась у гімназіі было 25 чалавек, якія да сакавіка ўжо з'яўляліся студэнтамі вядучых ВНУ краіны. Дарэчы, адсотак паступлення выпускнікоў навучальнай установы ў ВНУ склаў 99%.

– Рабяты, пры належнай працы над сабой і пры ўмове выканання ўсіх патрабаванняў педагогаў, паспяхова паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, – падводзіць вынік Канстанцін Кісялёў. – Наша задача заключаецца ў тым, каб любы выпускнік усвядомлена стаў студэнтам той ці іншай ВНУ, таму элементы прафесіяналізацыі мы ўкараняем у старэйшых класах.

А ў пачатковай школе важна разгледзець патэнцыял вучняў. Для гэтага ў гімназіі праводзяцца інтэлектуальныя марафоны, конкурсы «Я лепшы» (па розных напрамках) і многае іншае. Для навучэнцаў 3-5 класаў Віцебска на бясплатнай аснове працуе «Лабараторыя падрыхтоўкі талентаў». Тут праводзяць заняткі па матэматыцы, замежных мовах і праграмаванні, зацікаўліваюць дзіця навучальнымі прадметамі.

– Мне асабіста падабаецца працаваць з дзецьмі, развіваць іх, гэта маё хобі, калі хочаце, гэтым жыву, – адзначае Канстанцін Леанідавіч. – Заўсёды стараюся, аб'ектыўна ацэньваючы здольнасці дзіцяці, накіраваць яго да патрэбнага педагога. Ды і проста сустракаюся з дзецьмі на працягу года ў сваім кабінецеце. Размаўляем, абмяркоўваем і аналізуем поспехі і недапрацоўкі. Такія дзеці часта трывожныя, таму максімальна стараюся прышчапіць ім пазітыўнае светаўспрыманне, філасофскае разуменне рэчаіснасці, імкненне нешта рабіць на карысць людзей. Гэта штодзённая карпатлівая праца. Для іх важна, каб іх жаданні і праблемы былі пачутыя. Я ў сваю чаргу з усіх сіл спрабую або вырашыць іх праблемы, або паказаць, што насамрэч праблемы не існуе.

Канстанцін Леанідавіч з гонарам кажа, што многія пасля заканчэння гімназіі прыходзяць да яго і дзеляцца сваімі поспехамі. Сярод выпускнікоў 2020 года вылучае Мікалая Юдзіна (пераможца міжнароднай алімпіяды па матэматыцы) і Андрэя Далецкага (пераможца міжнароднай алімпіяды па праграмаванні).

– Першапачаткова дзяцей складана было назваць геніямі, але яны пераадольвалі складанасці і паступова ішлі да намечаных мэт, у выніку юнакі дасягнулі найвышэйшых вынікаў, – падкрэслівае дырэктар. – Уражвала ў іх наладжанасць на працаёмкую працу. Люблю паўтараць усім сваім вучням адну ісціну: «Мэта жыцця чалавека – знайсці і максімальна рэалізаваць сваё прызначэнне на зямлі». Калі яны знойдуць тое, што блізка да іх здольнасцей, усё абавязкова складзецца.        

"Віцебскія весці".