Па памеры сярэдняга заробку педагогаў Віцебская вобласць выйшла ў лідары ў рэспубліцы, саступіўшы толькі Мінску
Пра гэта паведаміў на сумесным пасяджэнні пастаянных камісій абласнога Савета дэпутатаў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Іван Шчурок. Сярэдні заробак за 2014 год павялічыўся на 18,8%, у тым ліку педагагічных работнікаў – на 25,3%, настаўнікаў – на 25,8%. У выніку ён склаў 4058 тыс. руб. На павышэнне заработнай платы былі накіраваны эканомія сродкаў у выніку аптымізацыі галіны, гэта значыць закрыцця і рэарганізацыі ўстаноў адукацыі па вобласці. Акрамя таго, такі вынік стаў магчымы за кошт надбавак за наяўнасць кваліфікацыйных катэгорый. Педагагічныя работнікі Віцебшчыны ў лідарах па гэтым паказчыку. Вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі ў нас маюць парадку 80% працуючых у сістэме адукацыі.
Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"