Па стане на 10:00 яўка грамадзян на рэферэндум у Віцебскай вобласці склала 47,68%
Гэтая лічба адлюстроўвае колькасць тых, хто выказаў сваё меркаванне, ад агульнай колькасці, уключаных у спісы для галасавання па зменах і дапаўненнях Канстытуцыі.

Самыя высокія паказчыкі ў Гомельскай вобласці – 52,87 %. Лідыруюць таксама Магілёўская (50,03 %) і Віцебская вобласці (47,68 %). У Брэсцкай вобласці выбар зрабілі 46,71 % галасуючых, у Гродзенскай – 45,44 %, Мінскай 46,20 %, а ў Мінску – 37,96 %.
- Самыя сур'ёзныя пытанні жыцця краіны трэба вырашаць праз прававыя метады. Кожны грамадзянін павінен разумець, што свабода, якая гарантавана Канстытуцыяй, накладае яшчэ і пэўныя абавязкі. Усе павінны прымаць актыўны ўдзел у электаральных кампаніях і іншых мерапрыемствах, якія дазваляюць узаемадзейнічаць уладзе з грамадзянскай супольнасцю, выбудоўваючы аптымальную палітыку, - лічыць старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.
"СБ"