Перамога футбольнай каманды ”Пастаўскі мэблевы цэнтр“

Победа футбольной команды ”Поставский мебельный центр“

Старшыня аблвыканкама А.М.Касінец накіраваў віншавальную тэлеграму ў адрас футбольнай каманды ”Пастаўскі мэблевы цэнтр“ г.Паставы“:

"Шчыра і ад усяго сэрца віншую футбольную каманду ”Пастаўскі мэблевы цэнтр“ г.Паставы“ з перамогай на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў ”Скураны мяч“ на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Ваш поспех – гэта першы крок да вяршынь вялікага спорту. Мы верым у Вас, Вы – надзея і заўтрашні спартыўны дзень нашай краіны.

Жадаю ўсім здароўя, мужнасці, поспехаў у вучобе, новых спартыўных дасягненняў".