Пераможцам конкурсу "Асновы спажывецкіх ведаў" стала каманда сярэдняй школы №5 з Полацка
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцамі ІХ конкурсу-фестывалю "Асновы спажывецкіх ведаў" сталі навучэнцы сярэдняй школы №5 з Полацка, Жыткавіцкай сярэдняй школы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці і гімназіі №10 з Маладзечна. Яны адпаведна занялі першае, другое і трэцяе месцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары конкурсу.
Дыпломам Міністэрства гандлю Беларусі ў намінацыі "Гарачая лінія" ўзнагароджана каманда Жыткавіцкай сярэдняй школы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі веданне нарматыўна-прававых актаў у сферы абароны правоў спажыўцоў, разуменне і бачанне праблемы атрымання і вяртання крэдыту. Да ўсіх заданняў каманды падышлі творча, праявілі артыстызм і знаходлівасць.
Усе каманды за ўдзел у конкурсе-фестывалі заахвочаны спецыяльнымі прызамі спонсараў конкурсу - СП "Кока-кола Беврыджыс Беларусь", філіяла №503 АСБ "Беларусбанк".
Арганізатарам мерапрыемства стала Беларускае таварыства абароны спажыўцоў. Мэта правядзення конкурсу-фестывалю нязменная - гэта прававая асвета, фарміраванне спажывецкай культуры моладзі, развіццё нестандартных форм адукацыйнага працэсу.-0-