Пераможцам абласнога конкурсу-марафону «Сям'я ў аб'ектыве», які прайшоў у рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Віцебскай вобласці, стала сям'я з Докшыц

Фіналам конкурсу-марафону стаў «Форум маладых сем’яў», які сёння адбыўся ў Віцебску ў Беларускім тэатры «Лялька». Сем’і прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, падзяліліся эмоцыямі і ўражаннямі. Удзельнікам уручылі дыпломы і падарункі. Пераможцу – сям’і Хілько з Докшыц – сертыфікат на паездку ў аквапарк «Лебядзіны» ў Мінск.






















Як адзначыла другі сакратар абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына, мэтамі конкурсу-марафону з'яўляюцца прапаганда сям'і як асноўнай каштоўнасці грамадства, пашырэнне ўяўлення аб духоўных каштоўнасцях дабра, любові да бацькоў, а таксама развіццё творчых здольнасцей сярод маладых сем'яў.
Дарэчы. Арганізатарамі конкурсу-марафону выступілі абласны камітэт БРСМ сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, упраўленнем культуры аблвыканкама, абласным аб'яднаннем прафсаюзаў, абласной арганізацыяй Беларускага саюза жанчын.


