Пераможцы пятого рэгіянальнага конкурсу «Найлепшая аграсядзіба года Віцебскай вобласці» стануць вядомыя ў кастрычніку

Победители пятого регионального конкурса «Лучшая агроэкоусадьба года Витебской области» станут известны в октябре
Конкурс праводзіцца па пяці намінацыях «Лепшы старт», «Захаванне беларускіх традыцый», «Здаровы лад жыцця», «Гасціннасць», «Экасядзіба года»

Конкурс праводзіцца па пяці намінацыях – «Лепшы старт», «Захаванне беларускіх традыцый», «Здаровы лад жыцця», «Гасціннасць», «Экасядзіба года». Да ўдзелу дапускаюцца фізічныя асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую падсобную гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і зарэгістраваныя на тэрыторыі нашай вобласці.

Прэтэндэнты павінны прадставіць не пазней 1 кастрычніка 2014 года ў аддзелы адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў (па месцы рэгістрацыі) наступныя дакументы: заяўку на ўдзел у конкурсе; дакументы, якія пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаных у справаздачным годзе, з адзнакай падатковага органа); дакументы (матэрыялы), якія дазваляюць вызначыць адпаведнасць удзельніка конкурсу крытэрыям заяўленай намінацыі; дыпломы, граматы, падзякі; звесткі аб прафесійнай падрыхтоўцы (удзел у семінарах, трэнінгах, стажыроўках па аграэкатурызме і інш.); рэкламныя праспекты, каталогі; фотаальбомы, якія раскрываюць дзейнасць суб'екта ў сферы аграэкатурызму.

Аўтарытэтнае журы на падставе прадстаўленых матэрыялаў вызначыць не больш за тры ўдзельнікі ў кожнай намінацыі, адзін з якіх стане пераможцам, а два – лаўрэатамі. Усе яны будуць узнагароджаны памятнымі прызамі і дыпломамі ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам прадстаўнікоў СМІ.

Дадзены конкурс накіраваны на папулярызацыю аграэкатурыстычнай дзейнасці сярод жыхароў сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў. Яго арганізатарамі з'яўляюцца аблвыканкам, ААТ

«Белаграпрамбанк» і БГА «Адпачынак у вёсцы».

Па ўсіх узнікаючых пытаннях можна звяртацца ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама па тэл. (8 0212) 58 9513.