Пераможцамі праекта БРСМ "Моладзь за ўраджай" у дзвюх намінацыях сталі прадстаўнікі агракомплексу "Янавічы" ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка"

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі рэспубліканскага праекта "Моладзь за ўраджай!", 

Па яго словах, ва ўборачнай кампаніі былі задзейнічаны 819 маладзёжных экіпажаў і 586 маладых кіроўцаў. "Усяго намалочана маладзёжнымі экіпажамі 687 280 т збожжа, перавезена маладымі кіроўцамі - 472 295,52 т, - распавёў Уладзіслаў Дубіцкі. - З абласцей у лідарах - Брэсцкая і Мінская. Так, у Брэсцкай вобласці намалочана маладзёжнымі экіпажамі 199 678 т, перавезена маладымі кіроўцамі - 100 788. У Мінскай - 137 579 т і 129 228 т адпаведна".

Абсалютны пераможца ў намінацыі "Маладзёжны экіпаж, які дасягнуў найбольшага намалоту" - камбайнер агракомплексу "Янавічы" ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" Яўген Кухараў з вынікам - 3171 т. У тройцы лідараў таксама трактарыст-машыніст і слесар сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Рассвет ім. К.П. Арлоўскага" Андрэй і Сяргей Дразды (3152 т), старшы камбайнер ААТ "Гарадзілава" Юрый Арловіч і камбайнер Андрэй Канапелька (2620 т), трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СФ "Клецкі" ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" Аляксандр Салодкі і трактарыст-машыніст Аляксандр Галавач (2532 т).

Абсалютны пераможца ў намінацыі "Малады кіроўца, які перавез найбольшую колькасць збожжавых і бабовых культур" - кіроўца агракомплексу "Янавічы" ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" Дзмітрый Іваноў. Яго вынік 4185 т. У тройку лідараў таксама трапілі кіроўца РУП "Вучхоз-БДСГА" Арцемій Касцюкоў (4167 т), кіроўца ААТ "Крутагор'е-Пятковічы" Іван Мацюшэнка (3665 т), кіроўца ААТ "Макароўр-Агра" Дзяніс Лаўшэнка (3526 т).

На палях у кожным рэгіёне падчас уборачнай ушаноўвалі маладых лідараў, уручалі ім дыпломы і вымпелы. Тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ таксама накіроўвалі бацькам хлопцаў падзячныя лісты.

Рэспубліканскі праект "Маладзёны за ўраджай!" стартаваў 12 ліпеня. Гэта своеасаблівыя спаборніцтвы паміж маладымі камбайнерамі і кіроўцамі, занятымі на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Традыцыйна праект уключае дзве намінацыі - "Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады кіроўца, які перавез найбольшую колькасць збожжа". "Пераможцы праекта будуць запрошаны на рэспубліканскі форум сельскай моладзі "Вёска - тэрыторыя развіцця", правядзенне якога запланавана ў Гродзенскай вобласці 8-9 кастрычніка. Урачыстае ўшанаванне маладых аграрыяў адбудзецца на палях гэтага форуму", - дапоўніў кіраўнік праекта.

Маладзёжны праект рэалізуецца БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і іншых зацікаўленых. Ён спрыяе павышэнню нацыянальнай харчовай бяспекі, папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю, а таксама замацаванню моладзі на вёсцы.

"Віцебскія весці"