Пераможцай конкурсу прыгажосці "Грацыя International" стала Лу Лу з Кітая

Студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Лу Лу з Кітая стала пераможцай трэцяга адкрытага конкурсу нацыянальных культур, творчасці і прыгажосці "Грацыя International", які прайшоў 17 сакавіка ў Віцебску. За перамогу змагаліся прадстаўніцы сямі краін. Ад Беларусі выступілі дзве прэтэндэнткі. Гледачы таксама змаглі дакрануцца да культуры і традыцый Індыі, Кітая, Шры-Ланкі, Конга, Узбекістана і Туркменістана.

"БЕЛТА"