Пераможцай конкурсу прыгажосці «Грацыя International» у Віцебску стала студэнтка з Індыі
Перш чым прыняць удзел у фінале, канкурсанткі прайшлі некалькі адборачных этапаў, у рамках якіх яны прадставілі свае творчыя відэавізітоўкі і прайшлі анлайн-сумоўе. Усяго на ўдзел у конкурсе падалі заяўкі студэнткі з Гарадка, Магілёва, Мінска, Брэста, Гродна і Мазыра.
У фінал выйшлі дзяўчаты з Індыі, Шры-Ланкі, Кітая, Азербайджана, Туркменістана, Узбекістана, Конга, ПАР і Беларусі. Каб атрымаць запаветную карону і званне «Міс Грацыя International», удзельніцам трэба было прайсці два выпрабаванні. У першым дзяўчаты рыхтавалі нацыянальныя стравы, а ў другім дэфілявалі на вялікай сцэне канцэртнай залы «Віцебск» у нацыянальным касцюме і ў касцюме, пашытым з лёну, таксама здзіўлялі журы творчымі нумарамі і красамоўствам, тым самым дэманструючы не толькі традыцыі сваёй краіны, але і прыгажосць мовы.
Па выніках выступленняў ва ўсіх спаборніцтвах «Міс Грацыя International» стала Суямбу Кесеван Хема з Індыі, першай віцэ-міс — беларуска Вікторыя Вараб'ёва, а звання другой віцэ-міс удастоена Го Мэн'яо з Кітая.