Чаму ў гарпасёлку Езярышча Гарадоцкага раёна малодшых школьнікаў перасялілі ў дзіцячы сад
Перазагрузка не ў нагрузку
Апошні раз была ў прыгранічным Езярышчы гады два таму. Тады мясцовыя жыхары скардзіліся на праблемы з працаўладкаваннем, дрэнны стан дарог, аб'ектаў сацкультбыта і жылля. Сцвярджалі: усё пра іх забылі, моладзь з'язджае, гарпасёлак ператвараецца ў неперспектыўны населены пункт.Што змянілася за гэты час? Няўзброеным вокам бачна — многае. Абноўленыя рамонтам двухпавярховыя домікі выглядаюць як новабудоўлі. Аўтавышка стаіць каля бальніцы сястрынскага догляду, дзе размешчана і паліклініка — тут таксама ідзе капітальны рамонт.
Старшыня сельвыканкама Уладзімір Катаржэўскі распавядае:
— На падставе даручэння Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці распрацаваны графік добраўпарадкавання пасёлкаў. Мы ўвайшлі ў гэты пералік разам з Болбасава на 2018 год. Але так як у мінулым годзе зрабіць паспелі не ўсё, работы працягваюцца і ў гэтым.
Уладзімір Іванавіч пералічвае: капітальна адрамантаваны ў агульнай складанасці дзесяць шматкватэрных дамоў, яшчэ столькі ж падвергнуты бягучаму рамонту. Добраўпарадкаваны вуліцы Чкалава і Камсамольская, у пасёлку працуюць меліяратары па адвядзенні лішняй вады, прыбраны старыя дрэвы, мадэрнізавана вулічнае асвятленне, прыведзены ў парадак пошта і крама, падыходзіць да канца рамонт Дома культуры. Некалькі вуліц часткова заасфальтаваны, абсталяваны дзве дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Наперадзе — не менш маштабныя праекты. Па плане будуць добраўпарадкаваны яшчэ 3 вуліцы, да капітальнага рамонту рыхтуецца дзіцячы садок. А вось у трохпавярховым будынку школы работы ўжо завяршаюцца. Менавіта апошні аб'ект і стаў галоўным каменем: адна з бабуль двух малодшых школьнікаў была незадаволена перасяленнем школьнікаў у дзіцячы сад. Як вынік —трывожны званок на «прамую лінію» губернатару.
Са школы — у дзіцячы сад
— Так, мы былі вымушаны на час рамонту перавесці 1—4-я класы са школы ў дзіцячы садок, — канстатуе начальнік аддзела па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама Наталля Бераснева. — Бацькі самі выбралі такі варыянт, хоць ім былі прапанаваны і іншыя. Напрыклад, мы маглі б вазіць дзяцей на аўтобусе за 20 кіламетраў у Бычыхінскую школу. Але людзі вырашылі: у цеснаце, дык не ў крыўдзе. Тым больш што і цеснаты як такой няма — можаце самі ў гэтым пераканацца. Усё ў межах санітарна-гігіенічных нормаў. І ніхто не скардзіцца, акрамя адной-адзінай бабулі…Ніякіх нараканняў ад бацькоў не чула і загадчыца дзіцячага садка Валянціна Камарова:
— Наш дзіцячы сад разлічаны на 110 чалавек, але зараз у нас усяго 39 дзіцянят. Таму аддалі малодшым школьнікам цэлае крыло з асобным уваходам. Прадугледзелі, каб патокі дзяцей ніяк не перасякаліся, а вось самім, праўда, давялося крыху пацесніцца. Так што нязручнасці ўтварыліся, хутчэй, для дзіцянят, чым для школьнікаў, — давялося дзве групы дзяцей аб'яднаць у адну. Але бацькі паставіліся да гэтай сітуацыі з разуменнем. Атрымалася 27 чалавек — малышы ад 4 да 6 гадоў. З імі працуюць адразу 2 выхавальнікі і 2 памочнікі выхавальніка. Пакой прасторны, падзялілі яго на зоны і цалкам сабе мірна суседствуем. Для таго, каб абсталяваць першакласнікам спальны пакой, аддалі пад гэтыя мэты актавую залу. На час ранішнікаў прыбіраем раскладушкі, а потым зноў расстаўляем. Для персаналу, вядома, дадатковая праца, але справа таго вартая.
Сапраўды, зважаючы на абстаноўку, малышы нічым не абдзелены. Ды і група, калі судзіць па гарадскіх мерках, не такая ўжо і вялікая. Тым больш на чацвярых педработнікаў.
А як зараз жывуць у дзіцячым садзе звыш паўсотні школьнікаў? Ідзем на экскурсію па класах. Самы маленькі — былы кабінет дэфектолага. Памяшканне невялікае. Але тут устаноўлены ўсяго дзве парты на чацвярых другакласнікаў. У астатніх класах цалкам утульна і прасторна, амаль у кожным ёсць свой асобны санвузел. На двары — зручная гульнявая пляцоўка. Задаю пытанне дзецям:
— Вам тут падабаецца ці хочацца хутчэй вярнуцца ў школу?
У адказ — лес рук. У дзіцячым садзе, маўляў, лепш. А ў школу, праз дарогу, мы ў сталовую ходзім есці. Там яшчэ рамонт, спяшацца няма куды. Многія, як жартуюць, гатовыя былі б тут застацца і да адзінаццатага класа.
Будаўнічая пляцоўка — не для дзяцей
Наталля Бераснева прызнаецца: так, наваселле злёгку зацягнулася. Першапачаткова разлічвалі, што ўжо да новага года школьнікі вернуцца ў абноўленыя класы. Не атрымалася. Былі праблемы з праектна-каштарыснай дакументацыяй, капрамонт пачаўся пазней, чым планавалі. Але ж не гэта галоўнае — галоўнаеу тым, што ён усё ж адбыўся, работы ўжо завяршаюцца. Па вялікім рахунку, засталіся бягучыя рамонты класаў і добраўпарадкаванне тэрыторыі, для чаго патрэбны адпаведныя ўмовы надвор'я.— Нашай школе ўжо амаль паўвека, — адзначае намеснік дырэктара Таццяна Акімчанкава. — І яна ні разу не бачыла капітальнага рамонту. Цяпер жа ў нас, акрамя прыгожых калідораў і фае, утульная сталовая, новая дахавая кроўля, цепларэнавацыя сцен, сучасная пажарная сігналізацыя і нават відэаназіранне. Падчас рамонту мы сярэднія і старэйшыя класы пастаянна пераводзілі з паверха на паверх, каб не замінаць будаўнікам і мінімізаваць нязручнасці самім дзецям. Але, пагадзіцеся, малодшым школьнікам усе гэтыя праблемы ні да чаго — хай сабе спакойна займаюцца ў дзіцячым садзе, а пасля завяршэння ўсіх работ урачыста вернуцца ў школу. Тым больш што за імі цяпер вока ды вока патрэбна — мы і так максімальную ўвагу надаём бяспецы, пастаянна кантралюем абстаноўку, каб пазбегнуць бяды. Перад урокамі спачатку збіраем дзяцей у бліжэйшым парку, ч
каб потым ужо арганізавана зайсці ў будынак, нікога па дарозе не згубіць.
Каля навучальнай установы сустракаем маму двух малодшых школьнікаў. Святлана Іванова абедзвюма рукамі за працяг «арэнды» дзіцячага садка. Яе меркаванне — дзяцей трэба вяртаць у школу толькі пасля канчатковага завяршэння работ. Усе бацькі, маўляў, з гэтым згодныя.
На пазітыве
Пакуль нехта скардзіцца на дробныя нязручнасці, у дзіцячым садку і школе абмяркоўваюць стратэгічныя пытанні: штогод у Езярышчы нараджаецца больш за дзесяць дзетак. Дай бог, каб аб
Агульнае абнаўленне мястэчка паўплывала і на яго сацыяльную прывабнасць для моладзі. Адрэмантаваныя школа і дзіцячы сад — сур'ёзныя аргументы для сельскага населенага пункта, які знаходзіцца за паўсотні кіламетраў ад райцэнтра і практычна на мяжы з Расійскай Федэрацыяй. Глядзіш, маладыя людзі будуць ахвотней заставацца ў родных мясцінах і абзаводзіцца сем'ямі. Тады і класы з групамі не будуць пуставаць. А цяперашнія цяжкасці — гэта ўсяго толькі часовыя нязручнасці, якія вядуць да лепшага жыцця. Таму і стаўленне да іх павінна быць адпаведнае.
r />Дарэчы, падчас рамонту бацькі школьнікаў ужо не аднойчы прапаноўвалі сваю бязвыплатную дапамогу будаўнікам — для як мага хутчэйшага яго завяршэння. Такая свядомасць дарагая.
"Рэспубліка".