Амаль 16 тыс.га пашаў у гаспадарках насельніцтва плануецца палепшыць у Віцебскай вобласці
17 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Амаль 16 тыс.га пашаў у гаспадарках насельніцтва плануецца палепшыць у бягучым годзе ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
У мінулым годзе ў вобласці ўпершыню была праведзена інвентарызацыя пашаў для выпасу жывёлы з прыватных падворкаў. Агульная плошча склала 32,8 тыс.га. Аднак з іх 21,7 тыс.га патрабуюць паляпшэння. У 2009 годзе было залужана і перазалужана звыш 5 тыс.га.
Зборам лішкаў малака ў насельніцтва ў вобласці займаюцца сельгаспрадпрыемствы, малочныя заводы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Сярод лідараў Докшыцкі, Лёзненскі, Расонскі раёны, але ў цэлым па вобласці сярэдні закуп на карову ў прыватным сектары пакуль ніжэйшы за леташні. Для прафілактыкі захворвання хатняй жывёлы ўсё пагалоўе за кошт сродкаў бюджэту будзе абследавана на лейкоз і туберкулёз.
На 1 студзеня 2010 года ў падсобных гаспадарках насельніцтва налічвалася 35,4 тыс. галоў кароў. У мінулым годзе сельгаспрадпрыемствы вобласці выдзелілі для прыватных падворкаў 59,7 тыс.т сена, 7,9 тыс.т саломы.-0-