Амаль 180 т металалому канфіскавана ў нелегальных скупшчыкаў у Віцебскай вобласці па выніках падатковых праверак у 2010 годзе
28 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці ў 2010 годзе выявілі больш за 50 фактаў незаконнай дзейнасці па зборы і перавозцы металалому, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў у даход бюджэту звернуты незаконна атрыманыя даходы на суму звыш Br100 млн., у парушальнікаў канфіскавана амаль 180 т лому металаў на агульную суму больш за Br62 млн., а таксама два мікрааўтобусы. Памер адміністрацыйных санкцый склаў Br10 млн.
Усяго ў 2010 годзе падаткоўцы выявілі больш за 2 тыс. фактаў ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. Па выніках праверак да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты амаль 480 грамадзян, сума штрафаў перавысіла Br110 млн. У парушальнікаў канфіскаваны незаконна атрыманы даход і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму Br315 млн.
У выніку тлумачальнай працы падатковых органаў больш за 100 нелегалаў прынялі рашэнне выйсці з ценю і зарэгістравалі свой бізнес, пры гэтым імі выплачана ў 2010 годзе амаль Br80 млн. падаткаў.-0-