Амаль 200 школьнікаў Віцебшчыны бяруць удзел у фінальным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
Падчас веснавых канікул, з 26 па 30 сакавіка, пройдзе IV (заключны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Віцебшчыну прадставяць 199 навучэнцаў, якія сталі пераможцамі абласнога тура інтэлектуальных спаборніцтваў па 17 прадметах.
Наш рэгіён прымае рэспубліканскую алімпіяду па рускай мове і літаратуры (на базе Полацкага хіміка-тэхналагічнага каледжа), грамадазнаўстве (Віцебскае кадэцкае вучылішча), фізіцы і астраноміі (Віцебскі тэхналагічны каледж).
Чакаецца прыезд 360 таленавітых рабят, у тым ліку 9 – з Масквы, якія традыцыйна ўдзельнічаюць у заключным этапе алімпіяды па фізіцы і матэматыцы.