Амаль 26,5 тыс. жыхароў Віцебскай вобласці знайшлі ў мінулым годзе працу з дапамогай службы занятасці
У рэгіёне за студзень-снежань 2017 года на пастаянную працу працаўладкавана 26 тыс. 495 чалавек (гэта на 11,5% больш чым было ў 2016-м). Пры гэтым за мінулы год навучанне і асваенне новых спецыяльнасцей было арганізавана для 1,4 тыс. грамадзян. Садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці з вылучэннем субсідый аказана 225 беспрацоўным, на новае месца жыхарства (туды, дзе ёсць праца) пераселена 48 сем'яў, арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 51 чалавека з абмежаванымі магчымасцямі.
У студзені-снежні 2017 года на працоўныя месцы, якія з'явіліся за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў, працаўладкавана 5 тыс. 876 чалавек. Узровень рэгістраванай беспрацоўнасці на пачатак года склаў 0,7%, і знізіўся ў параўнанні з 1 студзеня 2017 года на 0,3 працэнтных пункта.
Самая нізкая беспрацоўнасць зараз у Мёрскім раёне (0,2%), самая высокая ў Пастаўскім (0,9%). Колькасць вакансій, заяўленых наймальнікамі на пачатак года, склала 4 тыс. 617 месцаў, што ў 1,9 раза больш, чым было на пачатку студзеня 2017 года.