Амаль 30% выбаршчыкаў датэрмінова прагаласавалі ў Віцебскай вобласці

Почти 30% избирателей досрочно проголосовали в Витебской области
За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 27,5%. Такія даныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 26,14% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 29,43%, у Гомельскай - 29,96%, у Гродзенскай - 27,24%. У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за чатыры дні датэрміновага галасавання прыйшлі 28,65% выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 29,48%, у Мінску - 23,05%.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 млн чалавек. Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і працягнецца па 16 лістапада ўключна.

Фота з архіва "Віцебскіх вестак".