Амаль 3,5 млн чалавек узялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 11 красавіка
13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 3,5 млн чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку 11 красавіка. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў са спасылкай на аператыўныя даныя.
У фонд суботніка пералічана каля Br14,5 млрд. Прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі вырабілі прамысловай прадукцыі ў бягучых цэнах на Br20,9 млрд. Уласнымі сіламі выканана падрадных работ на суму каля Br7,2 млрд.
Так, у Мінску ў суботніку ўдзельнічалі каля 614,6 тыс. чалавек, у Брэсцкай вобласці – 487,7 тыс., у Віцебскай – 470,7 тыс., у Гродзенскай – 431 тыс., у Гомельскай – 559 тыс., у Мінскай – 451,1 тыс., у Магілёўскай вобласці – 425 тыс. чалавек.
Мінчане пералічылі ў фонд суботніка звыш Br5956,3 млн. З Брэсцкай вобласці паступіла Br1450,1 млн., з Віцебскай – Br1687,5 млн., з Гомельскай – Br2000 млн., з Гродзенскай – Br1014,5 млн., з Мінскай – Br1130 млн., з Магілёўскай – Br1201 млн.
Акрамя таго, прадпрыемствы і арганізацыі сталіцы выпусцілі прадукцыі амаль на Br7234,9 млн., Брэсцкай вобласці – на Br1402,8 млн., Віцебскай – на Br2461 млн., Гомельскай – на Br1542 млн., Гродзенскай – на Br1500,3 млн., Мінскай – на Br3385 млн. і Магілёўскай – на Br3375,3 млн.-0-