Амаль 55,9 тыс. працоўных месцаў створана ў студзені-маі ў Беларусі

15 чэрвеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі за студзень-май 2009 года створана 55 тыс. 885 рабочых месцаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, гэта 24,6% гадавога задання (у цэлым за 2009 год у рэспубліцы павінна з'явіцца як мінімум 161,5 тыс. новых рабочых месцаў). У Віцебскай вобласці за пяць месяцаў забяспечана выкананне 39,1% гадавога задання па стварэнні рабочых месцаў - гэта самы высокі паказчык у рэспубліцы. Тут арганізавана 9 тыс. 185 новых рабочых месцаў. У Мінпрацы і сацабароны з задавальненнем канстатавалі, што асабліва актыўна ідзе працэс стварэння рабочых месцаў у малых гарадах рэспублікі і ў сельскай мясцовасці. Так, у малых гарадах за студзень-май з'явілася 11 тыс. 45 новых рабочых месцаў (55,7% гадавога задання), а ў сельскай мясцовасці - 7 тыс. 43 (58,7%). Варта адзначыць, што гэта напрамак дзейнасці надзвычай актуальны з пункту гледжання нармалізацыі сітуацыі на рынку працы. Наймальнікам выдзелены бюджэтныя пазыкі на стварэнне рабочых месцаў - на іх працаўладкаваны ў цэлым па рэспубліцы за студзень-май 850 чалавек. У міністэрстве падкрэслілі, што з выкарыстаннем бюджэтных пазык неабходна больш ствараць рабочых месцаў для працаўладкавання грамадзян, якія маюць дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці. -0-