Амаль 580 камунальных аб'ектаў уключана ў гаспадарчы абарот у 2009 годзе ў Віцебскай вобласці
31 студзеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Амаль 580 аб'ектаў камунальнай уласнасці ўключана ў гаспадарчы абарот рознымі спосабамі ў 2009 годзе ў Віцебскай вобласці, што склала 102,5% ад гадавога задання. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным тэрытарыяльным фондзе "Віцебскаблмаёмасць".
У мінулым годзе фондам аб'яўлена 106 аўкцыёнаў па продажы аб'ектаў нерухомасці і правоў заключэння дагавораў арэнды зямлі для абслугоўвання маёмасці. На 36 выніковых таргах прададзена 206 аб'ектаў, размешчаных на 114 участках зямлі, на агульную суму Br5,4 млрд., у тым ліку 159 аб'ектаў набылі новых уласнікаў на аўкцыёнах з устанаўленнем пачатковага кошту продажу ў адну базавую велічыню (цяпер базавая велічыня роўная Br35 тыс.).
Гарадскімі і раённымі выканкамамі прададзена на аўкцыёнах 10 ізаляваных нежылых памяшканняў і аб'ектаў нерухомасці на агульную суму амаль Br2 млрд. Акрамя таго, падчас двух выніковых аўкцыёнаў прададзена права на заключэнне дагавораў арэнды 4 зямельных участкаў на суму каля Br1,5 млн. пад будаўніцтва аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу.-0-