Амаль 68% сябраў участковых выбарчых камісій у Віцебскай вобласці – жанчыны
11 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Участковыя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў утвораны ў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Леанід Дарафеенка.
У склад 923 камісій увайшлі 11287 чалавек. Значная частка з іх - больш за 4,4 тыс. - з'яўляюцца вылучэнцамі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Звыш 3,9 тыс. членаў участковых выбарчых камісій былі вылучаны грамадзянамі, астатнія - прадстаўнікі працоўных калектываў. Сярод членаў участковых камісій 7646 (67,7%) - жанчыны і 1430 (12%) - маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў.
У вобласці працягваецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якое будзе праходзіць па 15 сакавіка. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 16 па 25 сакавіка.
У Віцебскай вобласці працуюць 60 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў аблсавета, 240 тэрытарыяльных камісій па выбарах дэпутатаў раённых, гарадскіх, сельскіх і пасялковых саветаў. Дэпутацкі корпус 26-га склікання будзе сфарміраваны ў складзе 3530 чалавек, з іх 60 - дэпутаты аблсавета. -0-