Амаль 8 млн рублёў накіруе бюджэт на замену цепласетак у Віцебску і Віцебскай вобласці
Дальнейшае зніжэнне выдаткаў за кошт правядзення энергазберагальных мерапрыемстваў – адзін з прыярытэтным напрамкаў працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці ў 2019 годзе.
– На энергазберажэнне сёлета накіруюць з бюджэту больш за 10 млн рублёў, з іх 7,7 млн – на замену 65 км цеплавых сетак. На трох кацельнях плануецца ўстаноўка шасці катлоў на мясцовых відах паліва з механізаванай загрузкай. Гэта дазволіць павялічыць долю выкарыстання МВП у паліўным балансе да 68%, – распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Юрый Дзядзёла.
Таксама для зніжэння сабекошту цеплавой энергіі трэба аптымізаваць схемы цеплазабеспячэння дзесяці неэфектыўных цеплакрыніц на прадпрыемствах ЖКГ у сямі раёнах вобласці і завяршыць аналагічныя работы яшчэ на двух. Па кожнай кацельні намечаны план дзеянняў, усе работы павінны быць выкананы да 1 верасня 2019 г., адзначыў Юрый Адамавіч.