Амаль дзьве траціны жыхароў Віцебскай вобласьці гатовыя аказваць дапамогу міліцыі ў барацьбе са злачыннасьцю

Почти две трети жителей Витебской области готовы оказывать помощь милиции в борьбе с преступностью
У сярэднім па вобласці гэты паказчык склаў 67,9%. Найбольшую актыўнасць у супрацоўніцтве з праваахоўнікамі выказалі жыхары Ушацкага, Полацкага, Глыбоцкага і Дубровенскага раёнаў.

Амаль дзве траціны жыхароў Віцебскай вобласці гатовыя аказваць дапамогу органам унутраных спраў у барацьбе са злачыннасцю, паведамляе афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У сярэднім па вобласці гэты паказчык склаў 67,9%. Найбольшую актыўнасць у супрацоўніцтве з праваахоўнікамі выказалі жыхары Ушацкага, Полацкага, Глыбоцкага і Дубровенскага раёнаў.

Каментуючы карэспандэнту БЕЛТА даныя апытання, у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама адзначылі, што колькасць грамадзян, якія аказваюць садзейнічанне міліцыі, год ад году расце. У 2012 годзе толькі па лініі крымінальнага вышуку з дапамогай насельніцтва было раскрыта больш за 50 злачынстваў. Усе гэтыя людзі адзначаны кіраўніцтвам УУС.

З 2009 года ўпраўленне штогод праводзіць акцыю "Грамадзянская мужнасць" і ўзнагароджвае каштоўнымі падарункамі людзей, якія не пабаяліся супрацьстаяць злачынцам і аказалі найбольшую дапамогу міліцыі ў вышуку і затрыманні правапарушальнікаў. Гэта сумесны праект УУС Віцебскага аблвыканкама і мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, у якім прымаюць удзел працоўныя калектывы, навучэнцы і студэнты навучальных устаноў. Акцыя мае высокі грамадскі рэзананс, шырока асвятляецца ў СМІ і, як лічаць ва УУС, мае вялікае выхаваўчае значэнне.

Гатоўнасць грамадзян аказаць дапамогу міліцыі ў барацьбе са злачыннасцю сведчыць і аб даверы насельніцтва да органаў унутраных спраў, перакананыя ва УУС. Паводле вынікаў вывучэння меркавання насельніцтва аб рабоце гарадскіх і раённых аддзелаў унутраных спраў Віцебскай вобласці ў 2012 годзе, грамадзяне ў цэлым станоўча ацэньваюць меры, прымаемыя праваахоўнымі органамі па падтрыманні грамадскага парадку. Амаль 53% рэспандэнтаў, якія звярталіся ў органы ўнутраных спраў, задаволены рашэннямі, прынятымі па іх заявах, тэрмінамі і паўнатой праведзеных праверак. Найлепшы паказчык - у Лепельскім, Полацкім, Бешанковіцкім, Сенненскім раёнах. Трэць апытаных станоўча ацанілі эфектыўнасць праводзімых у вобласці мерапрыемстваў па процідзеянні распаўсюджванню алкагалізму і самагонаварэння.