Амаль кожнае трэцяе прадпрыемства Віцебскай вобласці прымяняе спрошчаную сістэму падаткаабкладання

1 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Суб'екты гаспадарання Віцебскай вобласці, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП), у студзені-кастрычніку павялічылі плацяжы ў бюджэт у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года больш чым на 30% да Br114 млрд. у супастаўным вымярэнні. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Паводле даных на 1 лістапада, у вобласці спрошчаную сістэму падаткаабкладання прымяняюць амаль 10,4 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку звыш 4,5 тыс. юрыдычных асоб і больш за 5,8 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх колькасць павялічылася больш чым на траціну ў параўнанні з данымі за 10 месяцаў 2009 года, пры гэтым выбар на карысць такой сістэмы падатковай справаздачнасці зрабіла амаль кожнае трэцяе прадпрыемства. Найбольшая колькасць плацельшчыкаў па спрошчанай сістэме працуюць у Віцебску (больш за 4 тыс.), а таксама ў Наваполацку і Оршы (у абедзвюх гарадах больш за 1 тыс. суб'ектаў гаспадарання). У студзені-кастрычніку паступленні ад юрыдычных асоб, якія прымяняюць ССП, склалі Br92,9 млрд., пры гэтым штомесячны ўклад у даходы бюджэту кожнага з гэтай катэгорыі плацельшчыкаў склаў каля Br2 млн. Плацяжы індывідуальных прадпрымальнікаў па ССП перавысілі суму ў Br21 млрд. - штомесяц адзін ІП плаціў каля Br370 тыс. Суб'екты гаспадарання, якія прымяняюць асаблівы рэжым падаткаабкладання, адрозніваюцца высокай падатковай дысцыплінай. Так, паводле даных на 1 лістапада, толькі дзевяць плацельшчыкаў па ССП дапусцілі запазычанасць па плацяжах у бюджэт на агульную суму амаль Br46 млн.-0-