Амаль паўсотні цялятаў загінула пры пажары ў Талачынскім раёне

25 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Амаль паўсотні цялят загінулі на пажары ў Талачынскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры прапаганды і навучання пры Віцебскім абласным упраўленні МНС. Гэта здарылася ў ноч з 22 на 23 красавіка ў цялятніку СПК "Абольцы", размешчаным у аднайменнай вёсцы. На момант узгарання ў памяшканні знаходзіліся 126 цялят ва ўзросце 5 месяцаў. Мясцовыя жыхары, заўважыўшы агонь, выклікалі пажарных і прыступілі да эвакуацыі жывёл. Ва ўмовах адкрытага гарэння памяшкання вяскоўцам удалося вывесці ўсяго 80 цялят, астатнія загінулі. У выніку агнём знішчаны дах і столь будынка па ўсёй плошчы (каля 900 кв.м), а таксама пашкоджаны сцены. Будынак ахоўваецца вартаўніком. Абставіны, прычыны здарэння і шкода высвятляюцца.-0-