Паштовыя маркі да II Еўрапейскіх гульняў выпусцяць у Беларусі

Почтовые марки ко II Европейским играм выпустят в Беларуси
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 1 лютага выпусціць у абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі "II Еўрапейскія гульні 2019 года", паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белпошта".

Наклад марак - па 120 тыс. На іх нанесены выявы спартсменаў, якія выступаюць у розных відах спорту, а таксама размешчаны афіцыйны лагатып і слоган гульняў. Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі №1 Мінска (крама "Філатэлія", вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця гульняў пройдуць на стадыёне "Дынама".