Пад Віцебскам перакуліўся турыстычны аўтобус. Распавядаем, як развіваліся падзеі

22 чэрвеня 2023 года каля 17:40 у Віцебскім раёне на 93 км аўтадарогі М-8 (мяжа Расійскай Федэрацыі - Віцебск - Гомель) кіроўца аўтобуса Neoplan, па папярэдняй інфармацыі, здзейсніў попутнае сутыкненне з красоверам Nissan, які спыніўся на скрыжаванні для ажыццяўлення левага павароту.

Ад удару аўтобус з'ехаў у правы па ходзе руху кювет і перакуліўся. У салоне знаходзіліся 50 чалавек разам з кіроўцам.

На месца здарэння былі накіраваны 6 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. Усім пацярпелым пасажырам была аказана меддапамога на месцы - ад шпіталізацыі яны спачатку адмовіліся. Аднак спецыялістам брыгад хуткай медыцынскай дапамогі ўдалося пераканаць грамадзян - звярнуцца ў бальніцы для атрымання папярэдніх дыягназаў.
У выніку ў БСМП Віцебска дастаўлены 4 чалавекі, з іх адно дзіця (16 гадоў), у Віцебскую абласную бальніцу дастаўлены - 7 чалавек, з іх 1 дзіця (12 гадоў). Усім праведзены медыцынскія кансультацыі спецыялістаў для выстаўлення больш дакладных дыягназаў траўм і аказана ўся неабходная меддапамога. Адна жанчына шпіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне Віцебскай абласной бальніцы. Яе стан - сярэдняй ступені цяжкасці.

На месцы здарэння працавалі спецыялісты хуткай медыцынскай дапамогі, МНС і супрацоўнікі ДАІ.

Сітуацыя з ДТЗ у Віцебскім раёне знаходзілася на асабістым кантролі кіраўніка Віцебшчыны Аляксандра Субоціна, які выязджаў на месца здарэння. 

Аператыўна адрэагавалі на тое, што здарылася мясцовыя органы ўлады, абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, у тым ліку прадаставіўшы турыстам харчаванне і ваду. Перавозчык прыслаў за турыстамі новы аўтобус.
 
Тэлеграм-канал "Віцебская вобласць.Афіцыйна"